Прадстаўнікоў «BYPOL» і «BELPOL» збіраюцца завочна судзіць у Беларусі


Следчы камітэт распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да прадстаўнікоў і былых удзельнікаў арганізацыі «BYPOL» і яе структурныя падраздзяленні «Сітуацыйна-аналітычны цэнтр» і «Мабілізацыйны план “Перамога”», паведамляе прэс-служба ведамства. Справа будзе разглядацца завочна.

Александр Азаров, представитель инициативы BYPOL
Аляксандр Азараў, прадстаўнік ініцыятывы «BYPOL», былы кіраўнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК і былы выкладчык акадэміі МУС. Варшава, Польшча. 25 кастрычніка 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар

Абвінавачанні завочна выстаўленыя шасці фігурантам – Аляксандру Азарава, Ігару Лобану, Андрэю Астаповічу, Алегу Талерчыку, Уладзіміру Жыгару і Мацвею Купрэйчыку. Усе яны зараз знаходзяцца не ў Беларусі.

Нагадаем: беларусаў цяпер можна судзіць завочна паводле 48 «экстрэмісцкіх» крымінальных артыкулаў. Закон дае магчымасць не толькі судзіць завочна, але і канфіскоўваць маёмасць беларусаў, якія пакінулі краіну. Таксама завочна асуджаных па палітычных артыкулах можна пазбаўляць беларускага грамадзянства.

Раней завочныя суды прайшлі супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна, адміністратараў «Чорнай кнігі Беларусі». Па справе праходзілі Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Валерыя Занямонская і Вольга Высоцкая. Таксама завочны суд адбыўся над прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкай, Марыяй Мароз, Вольгай Кавальковай і Сяргеем Дылеўскім. У траўня 2023 году адбыўся суд па «справе Nexta». Рамана Пратасевіча судзілі вочна, Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка – завочна.

Hавiны
Каму пагражае завочнае пакаранне ў Беларусі, і ці атрымаецца «перасядзець» за мяжою?
2022.07.22 14:15

Аляксандра Азарава абвінавачваюць па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі:

  • ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненыя групай асоб»);
  • арт. 188 («Паклёп»);
  • ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 289 («Арганізацыя акту тэрарызму, учыненага арганізаванай групай»). Максімальная мера па гэтаму артыкулу – смяротнае пакаранне;
  • ч. 4 арт. 16, арт. 18 і ч. 2, 4 арт. 309 («Арганізацыя наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін»);
  • ч. 1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»);
  • ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
  • ч.3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый)»);
  • ч.1, 2 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»);
  • ч.2 арт. 368 за знявагу Аляксандра Лукашэнкі;
  • арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»).

Алега Талерчыка абвінавачваюць па наступных артыкулах:

  • ч.1, 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненыя групай асоб»);
  • ч.3 арт.203-1 («Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных»);
  • ч.1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
  • ч.3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый)»);
  • ч.1, 2 арт.361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).
  • ч.1 арт.361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
  • ч.2 арт. 367 за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.

Уладзіміра Жыгара абвінавачваюць па наступных артыкулах:

  • ч.3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненыя групай асоб»);
  • ч.1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
  • ч.1, 2 арт.361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).

Мацвея Купрэйчыка абвінавачваюць па наступных артыкулах:

  • ч.3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненыя групай асоб»);
  • ч.1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
  • ч.1, 2 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»);
  • арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»).

Ігара Лобана абвінавачваюць па наступных артыкулах:

  • ч.3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненыя групай асоб»);
  • ч.1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
  • ч.1, 2 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).

Андрэя Астаповіча абвінавачваюць па наступных артыкулах:

  • ч.3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненыя групай асоб»);
  • ч.1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
  • ч. 1 арт.361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).
Артыкулы
«Мая краіна апускаецца на ўзровень тэрарыстаў». Юрыст НАУ пра завочныя суды над палітуцекачамі
2021.11.30 11:33

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў