КДБ выключыў са «спісу тэрарыстаў» Рамана Пратасевіча і Соф’ю Сапегу


«Sputnik Беларусь» паведаміў, што Рамана Пратасевіча і Соф’ю Сапегу, якія былі надоечы памілаваныя Лукашэнкам, выключылі з так званага спісу асобаў, датычных тэрарыстычнай дзейнасці.

Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега. Калаж: Белсат

Рамана Пратасевіча КДБ унёс у «тэрарыстычны спіс» у лістападзе 2020 года, а Соф’ю Сапегу – толькі ў сакавіку 2023 года.

Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега былі затрыманыя 23 траўня 2021 года ў аэрапорце «Менск» пасля прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair», на якім яны ляцелі.

Аналітыка
Ці здымуць з Беларусі санкцыі пасля памілавання Пратасевіча і Сапегі?
2023.06.09 15:13

Грамадзянка Расеі Соф’я Сапега была асуджаная на 6 гадоў пазбаўлення волі. Яе абвінавацілі ў распальванні варожасці і ў незаконным зборы і распаўсюдзе звестак аб прыватным жыцці супрацоўнікаў міліцыі ў праекце «Чорная кніга Беларусі». 7 чэрвеня 2023 года Соф’ю вызвалілі. Сустракаць яе на волі прыязджаў губернатар Прыморскага краю РФ Алег Кажамяка. Соф’я адразу з’ехала з Беларусі.

Раман Пратасевіч быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ. 22 траўня 2023 года стала вядома, што Лукашэнка яго памілаваў. Пратасевіч застаецца ў Беларусі, за ім усталяваны нагляд.

Hавiны
«Нам патрэбная перадышка». Соф’я Сапега знаходзіцца ў Тайландзе, але плануе вярнуцца дамоў
2023.06.10 17:06

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў