Генштаб ЗСУ: У Крым прыехалі 400 завербаваных Расеяй замежных наймітаў


Генеральны штаб ЗСУ паведамляе, што Расея завербавала каля 400 замежных наймітаў, якія рыхтуюцца да баявых дзеянняў у Крыме. А тэрыторую акупаванай ЗАЭС расейскія войскі выкарыстоўваюць як перавалачную базу.  

Расейскія вайскоўцы.
Фота: «Укринформ» / ukrinform.ru

Украінскі Генштаб паведамляе, што ў горадзе Энергодары 10-11 кастрычніка адзначана павелічэнне асабовага складу расейскіх войск на тэрыторыі атамнай электрастанцыі. Па інфармацыі ЗСУ, расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць Запарожскую АЭС «як базу для размяшчэння асабовага складу, у сувязі з тым, што абʼект не абстрэльваецца».

Таксама паведамляецца аб прыбыцці замежных наймітаў на Крымскую паўвыспу. «Для папаўнення страт у жывой сіле расейскае ваеннае кіраўніцтва не спыняе практыку вярбоўкі наймітаў. У тым ліку і грамадзянаў іншых краін. Стала вядома аб прыбыцці 9 кастрычніка гэтага года на часова акупаваную тэрыторыю Крыму каля чатырохсот замежных баевікоў. У далейшым іх плануюць прыцягнуць да баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.

Агляд
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 13 кастрычніка
2022.10.13 19:04

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў