У выніку тэракту ў «Крокус Сіці Хол» загінула грамадзянка Беларусі


Амбасада Беларусі ў РФ паведаміла, што ў спісе загінулых у выніку тэрарыстычнага нападу 22 сакавіка ёсць грамадзянка Беларусі 1978 году нараджэння.

Пра асобу жанчыны нічога не паведамляецца, яе імя амбасада не называе.

Агулам колькасць ахвяраў тэракту ў «Крокусе» дасягнула 137 чалавек. Апазнаныя 62 целы.

Раней паведамлялася, што ў тэракце 22 сакавіка пацярпелі як мінімум двое беларусаў: Алім Кашавараў і Вадзім Кулік. Яны працавалі ахоўнікам у «Крокус Сіці Хол» і падчас нападу тэрарыстаў спрабавалі ратаваць людзей.

Алім Кашавараў атрымаў кулявыя раненні і цяпер знаходзіцца ў крытычным стане. Вадзім Кулік, як кажуць відавочцы, абгарэў пры пажары і выйсці з будынку не здолеў. Яго дасюль не знайшлі. Пры гэтым амбасада пакуль не можа пацвердзіць гібель Вадзіма Куліка.

Hавiны
Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» выпусціла пашыраную заяву ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі
2024.03.23 17:14

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў