Медыі: Паказанні супраць Сапегі даў Пратасевіч. На падставе іх яе і судзілі


Суддзя Прэсненскага суда Масквы адклала пасяджэнне пра перадачу ў Расею былой дзяўчыны Рамана Пратасевіча – грамадзянкі РФ Соф’і Сапегі, якую затрымалі разам з ім 23 траўня 2021 года.

Соф’я Сапега ў судзе. Крыніца: spring96.org

Справа адкладзеная на 1 чэрвеня, каб пракуратура «змагла азнаёміцца з хадайніцтвамі абароны», паведамляе «Медиазона». Адвакат папрасіў перанесці суд у Прыморʼе, бо Соф’я Сапега зарэгістраваная на востраве Рускі.

Тым часам «Baza» піша, што Сапегу судзілі на падставе паказанняў Рамана Пратасевіча. Паводле медыя, ён паведаміў следчым, што за сваю працу па дэаноне сілавікоў Сапега атрымала 5 тысяч долараў. У справе Сапегі значацца 238 пацярпелых.

Меркаванні
Чаму Пратасевіч стаў «сваім» для Лукашэнкі?
2023.05.22 19:20

Сапегу за вядзенне тэлеграм-каналаў, дзе ў тым ліку публікаваліся асабістыя звесткі беларускіх сілавікоў, у траўні 2022-га прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пратасевічу сёлета прысудзілі восем гадоў зняволення, але пасля памілавалі. Пасля затрымання Пратасевіч паспеў ажаніцца з іншай дзяўчынай.

Генеральная пракуратура Беларусі 14 красавіка задаволіла хадайніцтва аб экстрадыцыі Сапегі ў Расею для адбыцця пакарання «пасля атрымання гарантыяў выканання прысуду».

Каментар
Соф’ю Сапегу збіраюцца экстрадаваць у Расею. Там яе пасадзяць ці адпусцяць?
2023.04.15 14:34

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў