Сілавікі затрымалі блогерку, на якую паскардзіўся прапагандыст


Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі блогерку Жанну Волкаву, якая апублікавала відэа з рэцэптам сасісак у цесце…

Блогерка Жанна Волкава.
Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

Дастаючы з духоўкі прыгатаванае блюда, блогерка адзначыла, што з аднаго боку пару штук падгарэлі. «Магчыма, гэта прыляцеў бумеранг, бо шкада і ўкраінскіх дзяцей, праўда?» – пракаментавала блогерка ў сваім відэа.

Прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла палічыў гэтыя словы Волкавай за апраўданне тэракту ў «Крокус Сіці Хол», які адбыўся 22 сакавіка.

У «пакаяльным» відэа блогерка расказвае аб тым, што ўдзельнічала ў пратэстах у 2020 годзе, «шкадуе» аб тым, што запосціла такое відэа і прызнаецца ў любові да сваёй краіны.

Сілавікі таксама пагражалі сыну блогеркі, які жыве ў Маскве.

Жанна Волкава мае вялікую колькасць падпісантаў, толькі ў Tik-Tok на яе падпісана амаль 400 тысячаў чалавек. Сярод іншага блогерка ў сваім акаўнце расказвае пра змаганне з анкалагічным захворваннем, выяўленым у яе.

Сілавікі пагражаюць ёй зняволеннем на 7 гадоў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў