Аліна Коўшык: Інстытут беларускай мовы за мяжой можа з’явіцца ўжо гэтай вясной


Інстытут беларускай мовы за мяжой можа афіцыйна паўстаць ужо ўвесну 2024 года. Пра гэта прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык распавяла падчас адкрытай сустрэчы 27 студзеня ў Вільні, піша «Позірк».

Аліна Коўшык выступае перад журналістамі пасля паседжання Аб’яднанага пераходнага кабінета. Варшава, Польшча. 2 кастрычніка 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Я вельмі спадзяюся, што ўвесну мы абвясцім пра яго стварэнне, там ёсць ініцыятыўная група, – паведаміла Аліна Коўшык. – Зараз мы фармуем галоўныя ідэі, мэты, задачы. <…>. Асноўнае, што нам патрэбна, – навуковае развіццё беларускай мовы і агулам беларусістыкі. Другі бок інстытуту – прамоцыя, папулярызацыя беларускай мовы і ўсё, што з гэтым звязана».

Установа будзе займацца даследаваннямі беларускай мовы, у перспектыве там можна будзе сканчаць дактарантуру. У пытанні стварэння інстытуту АПК працуе з мовазнаўцамі.

«Яны гэта ствараюць», – зазначыла Коўшык.

Hавiны
Улады Беларусі могуць прызнаць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй
2024.01.09 09:04

Прадстаўніца Кабінету выказала спадзеў на тое, што інстытут «стане часткай альбо асновай» для беларускага навукова-даследчага ўніверсітэту, які плануе стварыць АПК.

«Такім чынам, мы зараз будуем адну цаглінку, якіх павінна быць болей ва ўніверсітэце. Проста пачынаем з таго, што мы зараз рэальна можам зрабіць», – адзначыла яна.

Раней прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні паведамляла, што на першым месцы ў спісе мэтаў на 2024 год – пачатак стварэння беларускага нацыянальнага ўніверсітэту. Акрамя таго, запланаванае ўзмацненне галіны беларускіх навуковых даследаванняў у міжнароднай акадэмічнай прасторы.

Увага будзе надавацца і школьнай адукацыі праз пашырэнне сеткі беларускіх школак, створанай у 2023 годзе.

Будзе працягнутая падтрымка незалежнай беларускай культуры ў рамках правядзення году нацыянальных традыцыяў.

Каментар
Аляксандр Мілінкевіч аб прызнанні Вольнага ўніверсітэту «экстрэмісцкім фармаваннем»: Гэта непрыемна, але не трагічна
2024.01.19 18:34

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў