Ва Украіне паведамілі пра прыбыццё кадыраўцаў у Беларусь


Генеральны штаб ЗСУ паведаміў, што ў Беларусь разам з вайскоўцамі расейскай арміі пачалі прыбываць кадыраўцы. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай на старонцы штаба ў Facebook.

Вучэнні украінскіх вайскоўцаў ля мяжы з Беларуссю. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 30 верасня 2022 года.
Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum

Генеральны штаб узброеных сілаў Украіны ў сваім Facebook паведаміў пра прыбыццё ў Беларусь кадыраўцаў. Яны едуць разам з вайскоўцамі расейскай арміі, гаворыцца ў аператыўнай справаздачы штаба.

«Беларусь працягвае падтрымліваць узброеную агрэсію Расеі супраць украінцаў. Расея працягвае перакідку асобных злучэнняў на тэрыторыю рэспублікі. 26 кастрычніка адзначана прыбыццё на чыгуначную станцыю Берасця эшалона ваеннай тэхнікі з Расеі. Разам з вайскоўцамі ўзброеных сілаў РФ прыбываюць гэтак званыя кадыраўцы. Акрамя таго, расейскіх вайскоўцаў заўважылі ў мястэчках паміж Берасцем і Маларытай», – паведамілі ў Генштабе ЗСУ.

Там падкрэслілі, што на Валынскім і Палескім кірунках становішча без асаблівых зменаў, але трывае пагроза ракетных удараў ды выкарыстання беспілотнікаў з тэрыторыі Беларусі.

Як паведамлялася раней, беларускі рэжым вырашыў разгарнуць сумесную з Расеяй рэгіянальную групоўку войскаў. Міністр абароны Віктар Хрэнін запэўнівае, што «напад ні на кога не плануецца», а задачы гэтай групоўкі – «выключна абарончыя».

Hавiны
Генштаб ЗСУ: Беларусь і Расея сістэмна рыхтуюцца да эскалацыі
2022.10.27 15:58

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў