З Беларусі праз пераслед з’ехаў яшчэ адзін святар


У Беларусі не спыняецца пераслед святароў: стала вядома, што з краіны з’ехаў праваслаўны святар Андрэй Ноздрын. Цяпер ён у Польшчы і чакае, калі Польская праваслаўная царква прызначыць яго на новае месца службы.

Святар Андрэй Ноздрын.
Фота: fr_nozdrin / Instagram

Да ўцёкаў святар служыў у Горадні, дзе стварыў з нуля прыход, пачаў будаваць царкву, а сам працаваў на будаўнічым кране.

Вядома, што ў 2020 годзе Андрэй Ноздрын дапамагаў пратэстоўцам. У 2022-м пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну святаром «зацікавіліся» сілавікі праз ягоныя пропаведзі. Была праведзеная «прафілактычная гутарка пра недапушчэнне экстрэмісцкіх дзеянняў». Пазней Ноздрына звольнілі з усіх пасадаў у епархіі.

Святар адзначае ў сваім акаўнце ў «Instagram», што 25 снежня ў вёсцы Коматава на Гарадзеншчыне прайшла ягоная апошняя літургія. Пасля гэтага Андрэй Ноздрын вымушаны быў з’ехаць.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў