Запасацца харчамі і палівам. Парады беларусам з нагоды мяцяжу Прыгожына ў Расеі


Тэлеграм-канал «Экономика Беларуси» распавёў пра магчымы ўплыў мяцяжу Яўгенія Прыгожына ў Расеі на беларускую эканоміку.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цэны ў краме «Еўраопт». Менск, Беларусь. 7 сакавіка 2023 года.
Фота: evroopt.by

Перадусім эканамісты прадказваюць абвал расейскага рубля, «амаль сінхронна» з якім будзе падаць і беларускі.

Таксама яны прадказваюць паліўны крызіс – «ужо можна казаць аб лакальных лагістычных калапсах і пагрозе поўнага лагістычнага паралічу РФ».

Hавiны
Мяцеж вагнэрацаў: Прыгожын разварочвае калоны. Пуціну дапамог Лукашэнка? Онлайн
2023.06.24 09:57

Адначасова чакаецца прыпыненне беларускага экспарту праз расейскія парты, імпарту ў Беларусь з Расеі і прыпыненне міжнародных авіязлучэнняў з прычыны паветраных баёў на тэрыторыі РФ.

«Што рабіць? Быць гатовым да цяжкога часу. Рыхтаваць запасы харчоў, рэчаў першай неабходнасці і паліва», – дадалі эканамісты. 

Былы працаўнік Службы бяспекі Украіны, вайсковы эксперт Іван Ступак таксама пракаментаваў «Белсату» тое, як мяцеж Яўгенія Прыгожына ў Расеі ўплывае на Аляксандра Лукашэнку ў Беларусі. І якія ў яго застаюцца варыянты.

Каментар
«Уявіце сабе, як бурыцца ўтульны свет дыктатара». Як мяцеж Прыгожына ўплывае на Лукашэнку
2023.06.24 14:26

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў